Партфоліа

  Давайце знаёміцца. 


       Вітаю Вас на старонках майго сайта. Завуць мяне Зоя Уладзіміраўна Белуш. 

     Я працую настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Навагрудка" з 1991 года. Закончыла БДУ імя У. І. Леніна па спецыяльнасці "беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура". 

     Мне вядома, што з цяжкасцю даецца вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школах. Таму я паспрабую дапамагчы ў гэтай нялёгкай справе. Каб быць добрай настаўніцай, я кіруюся ў сваёй дзейнасці словамі Я. Сіпакова: "Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам". 
     З задавальненнем падзялюся з Вамі сваімі набыткамі. На маіх старонках Вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вывучаць, любіць беларускую мову і размаўляць на ёй. Спадзяюся, што матэрыялы, змешчаныя на сайце, будуць карысны і настаўнікам, і вучням, і бацькам.
     Жадаю прыемнага баўлення часу на старонках майго сайта...

Комментариев нет:

Отправить комментарий